Rambler's Top100Astronet    
  по текстам   по ключевым словам   в глоссарии   по сайтам   перевод   по каталогу
 

Белорусские названия созвездий III: Млечный путь

Беларускiя назвы сузор'яŷ III: Млечны Шлях

Авiлiн Цiмафей Вячаслававiч

Русский вариант

Млечны шляхГусiна дорога*, Гусеча дорога, Диким гусям дорога, Птушыны шлях, Птушыная дарога, Дорога в Иерусалим, Большой столб, Чумацка дорога, Стан, Дорога, Госьцинэц, Малочна дарога, Малочны Шлях, Святая Дарога

Гусiна цi Птушыная дарога – шлях, па якiм птушкi ляцяць у вырай. У вёсках, напрыклад, кажуць: "Як гусiнаю дарогаю сплыве ŷсё малако, то яна так пабялее, што кожная птушка чужэстаронная знае, кудою ёй ляцець у цёплые краi" цi "Мiнуŷ спас – ужэ на небе дорожкi, ужэ птаство лецiць у поŷрэй", г.зн. менавiта ŷ той час розныя птушкi пакiдаюць свае гнёзды. Акрамя таго, беларусы ды iншыя народы верылi, што людскiя душы ŷ вобразе птушак пасля смерцi чалавека па гэтай зорнай дарозе адпраŷляюцца ŷ рай. Лiтоŷцы, напрыклад, Млечны шлях называюць Paukšciu kieles (Птушыны Шлях), эстонцы – Linnu-tee-rada (След Птушынага Шляху), башкiрцы – Коз Юлы (Гусiны Шлях), фiны – Linnunrata (Птушыны Шлях). З гэтай назвай перагукваецца i iншая: Дарога в Иерусалим и Святая Дарога. Верагодна, гэта тая дарога, па якой падчас свята Ушэсця Хрыстос, а таксама душы людзей вяртаюцца дамоŷ, у нябесны град, г.зн. у рай. Згодна з хрысцiянскiмi канонамi святкаванне адбываецца на саракавы дзень пасля Вялiкадня. У гэты дзень беларускiя гаспадынi абавязкова пяклi блiны: "Трэба Хрысту напекти анучы, щоб було у що абуватца! Абуитца и поŷдя ŷжэ от нас на небу!". А вось урывак з песнi, якую спявалi падчас гэтага свята:

А ŷ Бога дарога i доŷга i шырока,
Рана, рана i доŷга i шiрока.

Чумацка Дарога. Як вядома чумакамi, называлi працаŷнiкоŷ, якiя займалiся вознiцтвам. Вiдаць, нашы продкi ŷяŷлялi сабе нябеснага чумака, якi перавозiць па гэтай зорнай дарозе душы нябожчыкаŷ у свет памерлых. Таму i называлi Млечны шлях – Чумацкiм шляхам. Падставай для гэтай высновы, па-першае, служыць выраз: "По чумацкой дорозi птаство iдзе", дзе птушкi – душы людей. А па-другое, можна параŷнаць аналагiчныя назвы ŷ iншых народаŷ. Напрыклад немцы называююць Млечны Шлях Helweg (шлях Геллы), г.зн. шлях у замагiльнае царства Геллы, цi Woutanes weg (шлях Одзiна) – шлях у царства Одзiна. У Рыгведзе – шлях Ямы: "Иди, возглашалось усопшему, по тому пути, каким прежде шествовали наши предки; ты должен узреть высоких властителей Яму и Варуну", а на санскрыце gopatha (шлях каровы), цi шлях, па якiм нябожчыкi iшлi за нябеснай каровай. У маi ж, на русальны тыдзень, гаспадынi апырсквалi малаком дарогу, якою хадзiла гавяда да вадапою на выган. Так яны паказвалi шлях нябожчыкам, бо, як вядома, русалкамi лiчылiся душы памерлых дзяŷчат. У гэтым звычаi захавалася вераванне пра нябесную малочную дарогу. Магчыма, iснуе iншая iнтэрпрытацыя, больш звязана не з духоŷным, а прагматычным аспектам. Так, чумакамi ŷ XV – першай паловы XIX ст. называлi гандляроŷ, якiя ездзiлi на вазах у Прычарнамор'е, пераважна па соль:

– Ты чумача, чумача,
Жыццё тваё лядача:
Ты не косiш, не арэш,
Чаго рана з Крыму йдзеш,
Усiх таварышаŷ вядзеш?
– Вяду, вяду да не ŷсiх,
    Толькi нету аднаго,
Братца майго родненькага,
Самага большанькага.
Ён застаŷся ŷ Крыму:
Прабiла соль галаву;
Не соль прабiла – вясы,
Клаŷшы соль на вазы.

Чумакi ездзiлi ŷ Крым улетку i ŷзiмку (бо вясной i восенню дарогi былi непрыдатныя для паездак), у напрамку на поŷдзень цi паŷднёвы ŷсход. Менавiта зiмою Млечны шлях цягнецца з паŷночнага захаду на паŷднёвы ŷсход i можна карыстацца гэтай зорнай дарогай для вызначэння напрамку.

Стан ("нейкае войска ŷ небе стаiць станам на старожы"). Згодна са слоŷнiкам старажытна-рускай мовы азначэннi гэтага слова – стаянка, месца стаянкi, цi дом, жыллё. Пра гэтую назву рускi даследчык этнаграфii Iван Сахараŷ распавядаŷ цiкавае паданне, якое ŷ некаторай ступенi звязана i з назвай Малочна Дарога (Становище=Стан): "Когда-то на Становище басурманка-мать кормила своё дитя грудным молоком. Басурманское отродье не умело сосать молоко, которое будто бы разлилось по небу. Потом из этого молока развелись по Становищу старые служивые. А эти служивые до того дожили, что не владеют от старости ни руками, ни ногами. Зато вместо них поставлены на сторожке четыре Косаря, которые секут и рубят всякого"; "По тому-то Становищу хаживали татары на святую Русь прямо от железных гор". Акрамя таго, знаходжанне нейкага войска на небе можна адзначыць у Дыярыушы (напiсаны на працягу 1638-1646 г.г.) Афанасiя Фiлiповiча: "... (не през сон, але в день и наяве, только як в захвиценю яком будучи) видилем: на небе – хмуры барзо гневливые з войсками ушиковаными, на каране готовыми, и на земли – седм огнюв пекельных, на седм грехов смертельных зготованых".

Назва Большой столб, вiдаць, узнiкла ад параŷнання Млечнага шляху, якi праходзiць праз усё неба, з вертыкальна пастаŷленым слупам. У наступнай песнi можна знайсцi як назву Млечнага Шляху (Стоŷп), так i назвы некаторых сузор'яŷ (Воз, Рэшата):

"Прыехала Каляда ŷ вазочку
Да на сiвенькiм канёчку.
Прыехала Каляда ŷвечары,
Прывезла дудак рэшата.
Паставiла дудкi на стаŷпе,
А сама села на куце".

Трэба дадаць, што з Млечным Шляхам былi таксама звязаны прыкметы. Адна з iх – пра малочнасць кароŷ: чым больш выразны Млечны Шлях, тым меншая ŷдойнасць кароŷ, бо малако па гэтаму шляху сплывае.


* Некаторыя назвы i цытаты падаюцца ŷ арыгiнальным (прыведзеным у лiтаратурных крынiцах) напiсаннi.

Публикации с ключевыми словами: Созвездия
Публикации со словами: Созвездия
См. также:
Все публикации на ту же тему >>

Оценка: 3.1 [голосов: 64]
 
О рейтинге
Версия для печати Распечатать

Астрометрия - Астрономические инструменты - Астрономическое образование - Астрофизика - История астрономии - Космонавтика, исследование космоса - Любительская астрономия - Планеты и Солнечная система - Солнце


Астронет | Научная сеть | ГАИШ МГУ | Поиск по МГУ | О проекте | Авторам

Комментарии, вопросы? Пишите: info@astronet.ru или сюда

Rambler's Top100 Яндекс цитирования